Маці можа трапіць за краты

Здарэнні і бяспека

У камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама

Хлопчыка могуць прызнаць маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне з-за паводзінаў яго бацькоў. Праблем у дарослых шмат. Маці мае непагашаную судзімасць і знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. На рахунку жанчыны — шэраг парушэнняў і афіцыйнае папярэджанне ад пракурора. Яшчэ адна заўвага — і яна акажацца ў месцах пазбаўлення волі. Нядаўна жанчына прайшла кадзіроўку ад алкагольнай залежнасці, пасля чаго зноў прынята на работу, з якой была звольнена за дысцыплінарнае парушэнне. Між тым, грошы ёй патрэбныя, бо маецца запазычанасць за дзіцячы сад, частка зарплаты ідзе на пагашэнне штрафаў і крэдытаў.

У бацькі таксама праблемы з алкаголем. У стане алкагольнага ап’янення ён учыніў сямейны скандал, ударыў жонку, за што адбыў адміністрацыйны арышт, пакараны штрафам.

Дома дарослыя не падтрымліваюць належны парадак, няма запасу харчовых прадуктаў. Члены камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама параілі бацьку прайсці лячэнне ад алкагалізму, маці — стаць на шлях выпраўлення і рэгулярна вадзіць дзіця ў сад. Калі гэтага не адбудзецца, іх сына прызнаюць маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

А. ЮРКЕВІЧ, намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна

С. ЗАЛУЧАН, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама

В. ПЕТРУКЕВІЧ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама

І. СТЫРНІК, карэспандэнтка газеты «Перамога», член камісіі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *