Як будуць вяртаць збор на фінансаванне дзяржаўных расходаў

Падзеі

У Міністэрстве па падатках і зборах растлумачылі, як будуць вяртаць збор на фінансаванне дзяржаўных расходаў. «У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта ад 5 ліпеня 2017 «Аб вяртанні збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў» грамадзяне, якія выплацілі збор на фінансаванне дзяржаўных расходаў за 2015 і (або) 2016 гады, маюць права на вяртанне выплачанага збору, калі ў 2017 годзе яны ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў; дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту; прызнаны недзеяздольнымі або інвалідамі (незалежна ад групы, прычыны, даты наступлення і тэрміну інваліднасці)», — растлумачылі ў міністэрстве. Збор на фінансаванне дзяржаўных расходаў такім грамадзянам вяртаецца на падставе іх заяў у парадку, устаноўленым заканадаўствам. Так, у адпаведнасці з пунктам 18.3 пераліку адміністрацыйных працэдур, ажыццяўляемых дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, залік, вяртанне сум падаткаў, збораў (пошлін), пені з’яўляецца адміністрацыйнай працэдурай, выконваемай падатковымі органамі. Названая адміністрацыйная працэдура ажыццяўляецца на падставе пісьмовай заявы зацікаўленай асобы, з прадстаўленнем пашпарта або іншага дакумента, які засведчвае асобу грамадзяніна. Заява можа быць пададзена прадстаўніком зацікаўленай асобы, дзеючым на падставе даверанасці, аформленай у парадку, устаноўленым грамадзянскім заканадаўствам. Форма заявы зацікаўленай асобы прыведзена ў дадатку 19 да пастановы Міністэрства па падатках і зборах нумар 14 ад 26 красавіка 2013 года. Збор на фінансаванне дзяржаўных расходаў вяртаецца адным з двух спосабаў, пазначаемых у заяве: на рахунак у беларускім банку (пры ўмове пазначэння рэквізітаў бягучага (разліковага) або іншага банкаўскага рахунку (нумар і тып рахунку, назва банка, код банка, код валюты); наяўнымі грашовымі сродкамі з касы адасобленага (структурнага) падраздзялення адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк». Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры — 1 месяц з дня падачы заявы. З адрасамі і рэжымам работы падатковых органаў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах.
БелТА


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *