Другі этап акцыі “Канікулы без дыму і агню”

Здарэнні і бяспека

Чым у першую чаргу запомніўся ўдзельнікам другога этапу рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” з летняга аздараўленчага лагера “Баравічок”, дык гэта настроем конкурсаў, якія былі праведзены на сцэне амфітэатра лагера.

Мерапрыемства пачалося з таго, што дзеці разам успомнілі назву акцыі, якая праводзіцца, яе мэты і задачы. Інспектар РАНС А. Беленка прывёў статыстыку гібелі дзяцей на пажарах, іх прычыны, у ліку якіх ёсць і дзіцячае свавольства з агнём. Не засталіся па-за ўвагай правілы паводзінаў на вадаёмах, аказання першай дапамогі тапельцам.

Сярод прысутных былі і ўладальнікі граматы “Геній бяспекі”. Яны расказалі ўсім прысутным, як у рамках рэкламнай кампаніі МНС “Ганарымся, што навучылі!” прайсці тэст на веданне правілаў бяспечных паводзінаў і стаць уладальнікам гэтага звання.

Акрамя таго, былі праведзены конкурсы з выратавальнай вяроўкай, па тушэнні ўмоўнага пажару, апранання баявой вопраткі ратаўніка і выратаванні пацярпелага, а таксама конкурс на веданне рубрык і тэматыкі апошняга нумара часопіса “Юный спасатель”. Пераможцы і ўдзельнікі конкурсаў атрымалі прызы і сувеніры.

Нягледзячы на тое, што ў змене прысутнічалі дзеці з усёй рэспублікі, прыемна было бачыць добрыя веды правілаў бяспекі менавіта дзяцей з Дзятлаўскага раёна.

На працягу ўсяго мерапрыемства ў вобразе роставых лялек Фiлькі і Лількі дапамагалі інспектару ў правядзенні акцыі актывісткі Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных Наталля Крывулька і Кацярына Залеўская.

Добры настрой дапамаглі стварыць не толькі конкурсы і сувеніры, але і паказ пажарнай тэхнікі і абсталявання. Перад ад’ездам каманду ратаўнікоў запрасілі ў трэцюю змену лагера.

А. БЕЛЕНКА,

інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *