27 ліпеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі

Да ведама грамадзян

На нарадзе размова ішла аб важных і актуальных пытаннях нацыянальнай бяспекі, у ліку якіх было каля дзясятка тэм. Вялікая ўвага была ўдзелена правядзенню Беларуссю важных міжнародных мерапрыемстваў.

Дысцыпліна застаецца пытаннем нумар адзін.Такі пункт гледжання выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе.

Кіраўнік дзяржавы закрануў тэму выканання Дырэктывы нумар 1. «Не скажу, што ў нас з дысцыплінай усё ў парадку», — заўважыў ён.

Прэзідэнт, параўноўваючы сітуацыю ў Беларусі з сітуацыяй у іншых краінах, падкрэсліў важнасць таго, што ў нас «людзі жывуць у спакойнай, бяспечнай абстаноўцы, дзе на запыты людзей адказвае ўлада».

«У аснове гэтага — дысцыпліна, — перакананы Аляксандр Лукашэнка. — Я не скажу, што мы дасягнулі вяршыні ў гэтым плане, таму дысцыпліна — пытанне нумар адзін. Асабліва гэта залежыць ад сілавога блока, ад паводзін ваеннаслужачых, людзей у пагонах». Ён звярнуў увагу, што яны павінны кантраляваць абстаноўку, у тым ліку на вуліцах. «Ім да ўсяго павінна быць справа — да руху транспарту, перамяшчэння людзей, аказання дапамогі, калі ў гэтым узнікае неабходнасць. Мы павінны дэманстраваць перад людзьмі, што мы недарма ядзім хлеб. Бо мы ж на іх грошы існуем».

На нарадзе размова ішла і аб арганізацыі сумеснага патрулявання ваеннаслужачых і супрацоўнікаў МУС у мэтах падтрымання парадку на вуліцах населеных пунктаў.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *