Золатавалютныя рэзервы Беларусі перавысілі $5,2 млрд.

Да ведама грамадзян

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду на 1 чэрвеня, паводле папярэдніх даных, склалі $5 238,9 млн у эквіваленце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка. За май 2017 года золатавалютныя рэзервы павялічыліся на $130,2 млн (на 2,5 працэнта) пасля росту ў красавіку на $92,6 млн (на 1,8 працэнта). Па выніках студзеня-мая прырост рэзерваў склаў $311,7 млн (6,3 працэнта). У нацыянальным вызначэнні аб’ём золатавалютных рэзерваў на 1 чэрвеня склаў $5 604,1 млн, знізіўшыся за май на $68,4 млн (на 1,2 працэнта) пасля росту ў красавіку на $263,4 млн (на 4,9 працэнта). За студзень-май рэзервы ў нацыянальным вызначэнні выраслі на $419,1 млн (на 8,1 працэнта). Павелічэнню золатавалютных рэзерваў у маі садзейнічалі паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам Беларусі аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», паступленнi ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, а таксама павелічэнне кошту манетарнага золата. Стрымальны ўплыў на дынаміку рэзерваў аказала планавае пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце. У 2016 годзе золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на $751,4 млн (на 18 працэнтаў) да $4 927,2 млн (у эквіваленце) на 1 студзеня 2017 года. Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў у вызначэнні ССРД МВФ не менш як на $500 млн.
Крыніца


Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *