Загінулі на пажары

Здарэнні і бяспека

Загінуў мужчына

У вёсцы Сідляроўшчына Ашмянскага раёна пры пажары жылога дома загінуў 41-гадовы мужчына. Агнём знішчаны маёмасць, перакрыцце і дах, пашкоджаны сцены. Асноўная версія пажару — падпал (суіцыд).

 

Неасцярожнасць пры курэнні

У вёсцы Гагарына Навагрудскага раёна на пажары загінуў пенсіянер, 1952 года нараджэння. Мужчына жыў адзін, быў заўзятым курцом, часам злоўжываў спіртнымі напоямі. Верагодна, што пажар адбыўся з-за неасцярожнасці пры курэнні.

А. БЕЛЕНКА,

інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *