З 1 чэрвеня па 15 верасня 2017 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца буйнамаштабная спецыяльная праграма “Мак”

Здарэнні і бяспека

З 1 чэрвеня па 15 верасня 2017 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца буйнамаштабная спецыяльная праграма “Мак”. Асноўнай мэтай дадзенай праграмы з’яўляецца знішчэнне наркатычнай сыравіннай базы расліннага паходжання, якой у Беларусі з’яўляюцца мак і каноплі.

Нягледзячы на штогадовыя праводзімыя мерапрыемствы, пэўная частка насельніцтва не ведае аб забароне сяўбы і вырошчвання маку і канапель ці ігнаруе патрабаванні заканадаўства, думаючы, што, вырошчваючы дадзеныя культуры ў асабістых мэтах, пазбегнуць устаноўленай адказнасці. У сувязі з гэтым варта адзначыць, што за незаконную сяўбу ці вырошчванне наркаўтрымліваючых маку і канапель без мэты  іх збыту ці вырабу наркатычных сродкаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць паводле арт. 16.1 КоАП Рэспублікі Беларусь. Парушэнне названага артыкула караецца штрафам у памеры да 20 базавых велічыняў. У той жа час, асобы, якія займаюцца сяўбой ці вырошчваннем маку і канапель з мэтаю іх збыту ці вырабу наркатычных сродкаў, будуць несці крымінальную адказнасць па арт. 329 КК Рэспублікі Беларусь.

Дапускаючы факты вырошчвання на сваіх агародах наркаўтрымліваючых культур, вы тым самым ствараеце падставы для асобаў, якія ўжываюць наркотыкі, учыняць у адносінах да вас і вашай маёмасці супрацьпраўныя дзеянні. Часта такія асобы прыязджаюць з розных рэгіёнаў краіны і цякавяцца месцамі, дзе расце мак, наяўнасцю ці адсутнасцю ўладальнікаў. Гэта стварае падставы для пранікнення на тэрыторыю вашых участкаў і, магчыма, нават жылля з мэтаю наступнага вырабу там наркотыкаў ці ўчынення іншых відаў злачынства, такіх як крадзяжы, рабаўніцтва, знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці.

Штаб Гродзенскага АУС на транспарце



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *