У колькі гадзін будуць пачынацца заняткі ў школах? На пытанне адказвае начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Сяргееўна Белаус

Падзеі

Адзвінелі апошнія званкі, але школьныя пытанні не адыходзяць на другі план. Бацькоў па-ранейшаму цікавіць, у колькі гадзін у верасні будуць пачынацца заняткі ў іх дзяцей. У 9 ці як раней у 8.30?

На пытанне адказвае начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Сяргееўна Белаус:

— Пытанне пачатку заняткаў у 2017/2018 навучальным годзе на цяперашнім этапе вырашаецца на ўзроўні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым 24 мая на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да канца навучальнага года, паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Святлана Васільеўна Уклейка.

Пакуль вывучаецца меркаванне бацькоў і ўсіх зацікаўленых асобаў. У бліжэйшы час пройдзе сумесная калегія Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з Міністэрствам аховы здароўя, дзе будзе комплексна разгледжана гэта пытанне і прынята адпаведнае рашэнне.

Падрыхтавала да друку І. КАЎКЕЛЬ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *