Сустрэча ў гасцінных Спасюках

Падзеі

Нядзельным днём, 25 чэрвеня, у аддаленай вёсцы Войневіцкага сельскага савета Спасюкі панавала ажыўленне і вясёлы настрой. Тут праводзілася канцэртная праграма пад назвай “Няхай песні гучаць падарункам”. Яе падрыхтавалі для жыхароў  работнікі Дома фальклору вёскі Студзераўшчына.

Меладычныя песні выканаў для вяскоўцаў народны фальклорны гурт вёскі Студзераўшчына. Вясёлыя байкі, жарты, сцэнкі прапанавалі гледачам Ганна Кашырэц, Аліна Мішчук, Алена Сціслевіч. Удзячныя вяскоўцы дарылі спявачкам апладысменты, прыгожыя кветкі, доўга не хацелі адпускаць артыстаў.

Напрыканцы праграмы вяскоўцы выказалі спадзяванне, што такая сустрэча з песняй, з таленавітымі выканаўцамі адбудзецца яшчэ не раз.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *