Сельская гаспадарка. Першы ўкос

Падзеі

Першым укосам у раёне скошаны 3673 гектары траваў з 16047, што склала на 7 чэрвеня 23 працэнты да задання. Убрана кашаніна з 3047 гектараў (83 працэнты). Лідарамі корманарыхтоўкі з’яўляюцца ААТ “Граніт-Агра” (скошана 980 гектараў) і КСУП “Войневічы” (645 гектараў).

Сельгаспрадпрыемствы пачалі і закладку сенажу з траваў першага ўкосу. На 7 чэрвеня нарыхтаваны 7779 тон сенажнага корму (6 працэнтаў да задання), у тым ліку 558 тон – у рулонах.

Найбольш актыўна нарыхтоўваюць сенаж ААТ “Граніт-Агра” (2976 тон, 19 працэнтаў да задання), КСУП “Войневічы” (1533 тон, 13 працэнтаў), КСУП “Жукоўшчына” (1330 тон, 12 працэнтаў).

Традыцыйна высокія тэмпы на корманарыхтоўцы дэманструюць механізатары КСУП “Войневічы”. З 1389 гектараў яны скасілі 645, што склала на 7 чэрвеня 46 працэнтаў. Убраны травы з 515 гектараў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *