Палявы лагер «Спасатель-2017». Права ўзняць сцяг у гонар адкрыцця лагера было прадастаўлена пераможцы мінулага года — камандзе Дзятлаўскага раёна

Здарэнні і бяспека

На беразе Юбілейнага возера сабраліся самыя вясёлыя, спартыўныя і дасціпныя школьнікі з усіх раёнаў вобласці і горада Гродна. Аб’яднаў іх палявы лагер «Ратаўнік-2017», які дзейнічаў з 14 па 16 чэрвеня.

Менавіта тут на працягу трох дзён камандам трэба было даказаць сваю перавагу па розных напрамках дзейнасці.

Права ўзняць сцяг у гонар адкрыцця лагера было прадастаўлена пераможцы мінулага года — камандзе Дзятлаўскага раёна. З прывітальным словам выступіў начальнік абласнога ўпраўлення МНС С. Шпарло. Ён адзначыў, што юныя ратаўнікі-пажарныя — будучае ядро службы «101». Нягледзячы на тое, што кожны з удзельнікаў абярэ свой жыццёвы шлях, сваю дарогу, веды і ўменні па бяспецы, якія ў іх ужо ёсць, будуць добрай дапамогай у пераадоленні розных жыццёвых выпрабаванняў. А таго, хто вырашыў стаць ратаўніком, будуць рады бачыць у профільных класах і інстытутах.

Нягледзячы на шчыльны графік спаборніцтваў, а гэта больш за дзясятак конкурсаў, хлопцы паспелі і пасябраваць, і адпачыць.

Па выніках спаборніцтваў каманда Дзятлаўскага раёна аддала першынство мінулага года камандзе Ленінскага раёна горада Гродна «Кадэцтва» і заняла чацвёртае месца ў агульным заліку. А вось веды і навыкі, атрыманыя хлопцамі і дзяўчатамі за час злёту, дадуць магчымасць годна выйсці з любой надзвычайнай сітуацыі, выратаваць сябе і тых, хто побач.

А. БЕЛЕНКА,

інспектар Дзятлаўскага РАНС

Фота прадастаўлена Дзятлаўскім РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *