Магазін, у якім прыемна рабіць пакупкі

Падзеі

Мы, жыхары вёскі Харашкі, хочам з дапамогай «раёнкі» расказаць пра магазін, у якім заўсёды прыемна рабіць пакупкі.

Гэта магазін «Корзинка», які знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Наваельня. Тут працуе выдатны калектыў — Сняжана Віктараўна Турчэнік, Іна Віктараўна Ніканава, Таццяна Уладзіміраўна Гардзіенка. Яны заўсёды ўважлівыя і ветлівыя да пакупнікоў, падтрымліваюць у магазіне чысціню і парадак. Прадаўцы ўмеюць уважліва выслухаць наведвальнікаў, параіць, падказаць, зацікавіць. На паліцах магазіна «Корзинка» заўсёды свежыя прадукты і шырокі асартымент тавараў. Нам, вяскоўцам, прыемна адчуваць тут нераўнадушныя адносіны да сябе. І мы хочам пажадаць гэтым мілым жанчынам поспехаў у рабоце, здароўя, ветлівых пакупнікоў.

Н. ХАРАШЭВІЧ ад імя жыхароў вёскі Харашкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *