Лукашэнка: мы паставілі сабе амбіцыйную задачу — ператварыць Беларусь у ІТ-краіну

Падзеі

 Беларусь неабходна ператварыць у ІТ-краіну, адпаведная задача пастаўлена ўжо. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пленарным пасяджэнні IV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Мы перад сабой паставілі амбіцыйную задачу — ператварыць Беларусь у ІТ-краіну. У бліжэйшы час мы прымем прававыя асновы для такога развіцця сітуацыі ў Беларусі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт заўважыў, што адпаведныя дакументы распрацоўваліся сумесна беларускімі і расійскімі спецыялістамі. Яны «прадстаўлены ўжо на разгляд у вышэйшы орган улады Беларусі». «Упэўнены, што гэта будзе наш з вамі агульны праект і ён унясе дастойны ўклад у самыя сучасныя напрамкі развіцця нашага грамадства і эканомікі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
БелТА


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *