Колькі вулляў можна трымаць?

Падзеі

У адпаведнасці з законам аб асабістых падсобных гаспадарках ад 11 лістапада 2002 года, які дае грамадзянам поўнае права будаваць на сваіх участках неабходныя гаспадарчыя будынкі і пабудовы, якіх-небудзь заканадаўчых абмежаванняў па колькасці пчаліных вулляў на тэрыторыі сядзібнай забудовы ў краіне няма. Тэхнічны кодэкс устаноўленай практыкі ад 28 лістапада 2008 года прадугледжвае толькі патрабаванні да размяшчэння пчальніка з улікам загада Мінбудархітэктуры ад 25 мая 2012 года, якім у тэхнічны кодэкс былі ўнесены змены. Так, з 1 студзеня 2013 года вуллі з пчалінымі сем’ямі можна ўстанаўліваць за 20 метраў ад мяжы ўчастка з боку вуліцы і не бліжэй за 10 метраў да мяжы сумежнага ўчастка. Гэтыя адлегласці могуць быць зменшаны: да вуліцы — 15 метраў, да сумежнага ўчастка — 4 метры, калі на шляху лёту пчолаў ёсць перашкоды вышынёй не менш за 2 метры — глухі плот, сетка з ячэйкай не больш за 15Х15 мм ці шчыльны высокі хмызняк.

Падрыхтаваў Т. КАРЫНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *