“Кніжны дэсант” Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэкі

Падзеі

Два гады ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі рэалізуецца бібліятэчны праект “Кніжны дэсант”.

У студзені работнікі бібліятэкі завіталі ў дзіцячы садок з вясёлай смяшынкай-віктарынкай “Навагоднія прыгоды”. У сакавіку ладзіўся літаратурны куфэрак “Азбука не бука, а забава і навука”. На гучных чытаннях “Казачная краіна дзяцінства” запрасілі дзяцей у падарожжа ў чароўны свет казак.

У маі, чэрвені і ліпені бібліятэка прымае ўдзел у абласным праекце “Гучныя чытанні” для дзяцей ад 4 да 7 гадоў. Маленькіх чытачоў чакае шмат сустрэчаў з цікавай дзіцячай кнігай. У планах — бібліятэчны бульвар “Летняе чытанне з захапленнем”, бібліяфрэш “Да нас новая кніга прыйшла”, духоўная сустрэча са святаром “Скажыце, бацюшка”.

Галоўная мэта ўсіх мерапрыемстваў праекта “Кніжны дэсант” — прывіваць і замацоўваць у дзяцей любоў да кнігі і чытання ў час развітых інфармацыйных тэхналогій і інтэрнэту. Чакаем маленькіх чытачоў і іх бацькоў, братоў і сястрычак, бабуляў і дзядуляў у нашай бібліятэцы.

А. ВАБІШЧЭВІЧ,

бібліятэкар Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэкі – цэнтра зносін і інфармацыі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *