Калі плануеце адпачынак на пляжы

Здарэнні і бяспека

Лета. У Беларусі яно пакуль не радуе цёплым сонейкам, а вось на многіх замежных курортах купальны сезон ужо пачаўся. Чакаем яго і ў нас.

Што варта ведаць, каб водпуск на пляжы не быў сапсаваны?

Каб не стаць ахвярай пляжных злодзеяў, не бярыце з сабой усё, што вы прывезлі на адпачынак. Невялікай сумы грошай будзе дастаткова для набыцця прахаладжальных напіткаў ці марожанага. Пярсцёнкі, упрыгажэнні, гадзіннікі на пляж лепш не браць. Можна таксама некалькі гадзін абысціся без мабільных тэлефонаў і ноўтбукаў. Калі ідзяце на пляж адны і збіраецеся пакупацца, не трэба браць фотаапарат.

Калі вам усё ж давялося ўзяць на пляж дарагія рэчы, не пакідайце іх без нагляду. Не кладзіце іх за спінай, не спіце на пляжы, не накрывайце твар ручніком ці капелюшом, не злоўжывайце алкаголем.

Найлепш адпачываць на пляжы кампаніяй, тады наглядаць за рэчамі і купацца можна па чарзе.

Міліцыя таксама нагадвае, што ў Рэспубліцы Беларусь за распіццё спіртных напояў, піва або знаходжанне ў п’яным выглядзе ў грамадскім месцы прадугледжана адказнасць — да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. А за купанне ў забароненых месцах — штраф да трох базавых велічыняў.

В. ГРЫЦУК,
старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *