Дыялог думак: чым небяспечныя наркотыкі

Здарэнні і бяспека

Намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Скварчынскі:

— Наркотыкі — гэта рэчывы, якія моцна ўплываюць на псіхіку чалавека, выклікаюць прывыканне і залежнасць на фізічным і псіхалагічным узроўнях. У наш час налічваецца звыш сотні розных відаў наркотыкаў. Пры неаднаразовым ужыванні псіхатропных рэчываў у чалавека ўзнікае наркатычная залежнасць.

Наркаманія — гэта пагроза для грамадства і сапраўдная бяда для сям’і, дзе жыве наркаман. Наркатычная залежнасць вядзе да дэградацыі асобы, цяжкіх хваробаў, інваліднасці, смерці. Сярод наркаманаў шмат хворых на СНІД і гепатыт. У чалавека, які ўжывае псіхатропныя рэчывы, мяняюцца погляды на жыццё, кола стасункаў, ён становіцца схільны да ўчынення розных відаў злачынстваў. Наркаманы гатовы на ўсё для атрымання новай «дозы».

Яны вядуць пераважна крымінальны лад жыцця, у іх асяроддзі працвітаюць крадзяжы і прастытуцыя. Неабходнасць знайсці грошы часта штурхае нарказалежных людзей да супрацьпраўных дзеянняў, таму наркаманія напрамую ўплывае на рост злачыннасці. Рабаўніцтвы, угоны машын, разбоі, гвалт, забойствы, учыненыя ў стане наркатычнага ап’янення, нярэдка сустракаюцца ў міліцэйскай статыстыцы.

Найбольшую шкоду грамадству наркаманія наносіць з-за таго, што ўплывае менавіта на маладых, здаровых, працаздольных людзей, а, значыць, падрывае здароўе будучых пакаленняў. Гэта можа прывесці да хуткага старэння грамадства, што негатыўна скажацца на эканоміцы любой краіны.

У Рэспубліцы Беларусь за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў надыходзіць адказнасць па артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса. Санкцыі артыкула прадугледжваюць адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі да 25 гадоў з канфіскацыяй маёмасці ці без канфіскацыі.

Як бачыце, наркаманія — гэта праблема не толькі нашага, але і будучага пакаленнў. Не заставайцеся раўнадушнымі да яе. Пра ўсе вядомыя вам факты незаконнага абароту псіхатропных і наркатычных сродкаў паведамляйце ў групу па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама па телефонах 2-15-23 або 102. Ананімнасць гарантуем.

Падрыхтавала да друку І. СТЫРНІК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *