Афіша: фестывалі, святы, конкурсы ў Гродзенскай вобласці з 21 па 25 чэрвеня

Да ведама грамадзян

Кожны тыдзень у сераду, пятніцу, суботу і нядзелю на вуліцы Савецкай у Гродне праходзіць выстава-кірмаш майстроў народнай творчасці і мастакоў аматарскага аб’яднання “Гарадзенскі каларыт”, дзе можна набыць эксклюзіўныя сувеніры народнай творчасці ручной работы.

21 чэрвеня ў рамках праекта Гродзенскай абласной філармоніі “Серада музычная” адбудзецца праграма “Абаянне”, на якой выступяць музыканты філармоніі.

22 чэрвеня да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны ў Гродне ў гарадскім парку імя Жылібера будзе праводзіцца мітынг з ускладаннем кветак і вянкоў да Вечнага агню.

22 чэрвеня на Аўгустоўскім канале (шлюз Дамброўка) адбудзецца мерапрыемства “Тут пачыналася вайна”, прымеркаванае да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны.

24 чэрвеня на вуліцы Савецкай у Гродне адбудзецца мерапрыемства “Гродна, якое чытае”, мэта якога – падтрымаць прэстыж чытання, прывіць цікавасць да кнігі.

24 чэрвеня на тэрыторыі Лідскага замка пройдзе фестываль моладзевых субкультур “Моладзевая хваля”.

24 чэрвеня ў аграгарадку Шчорсы Навагрудскага раёна будзе праводзіцца “Рыбалка ў графа Храптовіча”, куды запрашаюцца ўсе аматары рыбнай лоўлі.

24 чэрвеня ў Смаргоні будзе праводзіцца рэгіянальны фестываль-конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля”.

24-25 чэрвеня ХІІ адкрыты фестываль джазавай музыкі “Гродна-Джаз” пройдзе на адкрытай пляцоўцы Новага замка ў Гродне.

25 чэрвеня ў парку імя Жылібера ў Гродне будзе праводзіцца “Свята блізнят”.

25 чэрвеня на стадыёне “Юнацтва” ў горадзе Слоніме пройдзе фестываль зорак расійскай і беларускай эстрады “Залаты шансон”.

25 чэрвеня на плошчы Савецкай у Гродне адбудзецца канцэрт “Джазавая нядзеля”.

25 чэрвеня ў аграгарадку Эйсманты Бераставіцкага раёна будзе праводзіцца VI раённы адкрыты фестываль польскай культуры і быту “Эйсмантаўскі фэст”.

25 чэрвеня ў горадзе Ваўкавыску на пляцоўцы па вуліцы К. Маркса будзе праводзіцца адкрыты фестываль кавер-бэндаў, прымеркаваны да Дня моладзі.

25 чэрвеня этап чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па аўтагуку пройдзе ў горадзе Ваўкавыску на пляцоўцы па вуліцы К. Маркса.

Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *