Аб разліках за закупленыя ў фізічных асобаў малако і жывёлу ў першачарговым парадку

Падзеі

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.07.2003 года №302 «Аб разліках за закупленыя ў фізічных асобаў малако і жывёлу» арганізацыі, якія закупляюць у фізічных асобаў малако і жывёлу, абавязаны ажыццяўляць разлікі за дадзеную прадукцыю ў першачарговым парадку.

Устаноўлена, што разлікі за закупленыя ў фізічных асобаў малако і жывёлу праводзяцца арганізацыямі не пазней за 15 каляндарных дзён з дня набыцця названай прадукцыі, а разлікі ў неграшовай форме за жывёлу, якая закупляецца арганізацыямі ў фізічных асобаў, праводзяцца ў парадку i тэрмiны, устаноўленыя дагаворам.

Указам вызначана, што кіраўнікі арганізацый, якія дапусцілі парушэнне ўстаноўленых гэтым Указам парадку і тэрмінаў разлікаў за закупленыя ў фізічных асобаў малако і жывёлу, нясуць персанальную адказнасць, аж да вызвалення ад займаемай пасады.

Разам з тым, праведзены аналіз стану разлікаў за здадзеныя фізічнымі асобамі малако і жывёлу ў вобласці паказвае, што названыя нормы не выконваюцца.

Так, калі па стане на 1 студзеня 2017 года фактычна было праведзена выплат сельгасарганізацыямі за прынятую жывёлу ў памеры 95,1% ад налічанага кошту, а за прынятае малако — у памеры 98,7% ад налічанага кошту, то па стане на 1 чэрвеня 2017 года праведзена выплат сельгасарганізацыямі за прынятую жывёлу ў памеры 65,2% ад налічанага кошту, а за прынятае малако — у памеры 85,9% ад налічанага кошту.

З мэтай вывучэння стану разлікаў сельгасарганізацыямі з насельніцтвам за прынятую буйную рагатую жывёлу і малако з 19 чэрвеня па 23 чэрвеня 2017 года штодня з 14 да 18 гадзін у Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці па тэлефоне ў горадзе Гродне 8-0152-79-88-06 будзе праводзіцца «Гарачая лінія» па тэме «Праблемы ў вядзенні асабістых падсобных гаспадарак». Жыхары Гродзенскай вобласці могуць паведаміць у Камітэт дзяржкантролю аб наяўных праблемах са здачай маладняку жывёлы, арганізацыяй закупкі малака, а таксама выкананні тэрмінаў разліку за прадукцыю.

Любы жадаючы можа выказаць сваё меркаванне пра дастатковасць прымаемых мясцовымі органамі ўлады мераў, накіраваных на стварэнне ўмоваў для вядзення асабістых падсобных гаспадарак.

А. САДАЎНІЧЫ,

першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *