25 чэрвеня ў г. п. Наваельня ў рамках раённага сельскагаспадарчага праекта «Дбайных гаспадароў славім — весела час бавім» адбудзецца свята вышыванкі. Пачатак у 14 гадзін

Да ведама грамадзян

Праграма свята:

14.00 — урачыстае шэсце ўдзельнікаў свята з Наваельнянскім народным духавым аркестрам;

14.20 — адкрыццё свята;

15.00 — «Сельская вясёлая эстафета» сярод прадпрыемстваў г. п. Наваельня;

16.00 — сямейнае дэфіле ў вышыванках;

16.25 — патрыятычны «БОДЗІ–АРТ» (дэфіле вучняў Наваельнянскай сярэдняй школы);

16.45 — канцэртная  праграма  народнага  ансамбля  песні «Вечарынка» (Жухавіцкага дома культуры Карэліцкага раёна);

18.00 — гульнёвая праграма ўзорнага тэатра роставых лялек «Dolls4all» (г. Дзятлава);

18.30 — гульнёвая  праграма народнага тэатра–гульні «Прымакі»;

19.00 — канцэртная праграма танцавальнага калектыву «Юрачка» (г. Баранавічы).

На працягу свята будуць працаваць выставы майстроў народнай творчасці гарпасёлка, выстава–продаж народных майстроў Дзятлаўскага раёна, гандлёвыя кропкі, дзіцячыя атракцыёны, можна пачаставацца салодкай ватай, папкорнам, зрабіць тату хной.

Будуць працаваць пляцоўкі: кругавыя танцы беларусаў, дэгустацыя беларускіх страваў.

Упершыню мастацкі флэш-моб ад Наваельнянскай школы мастацтваў! Конкурсная пляцоўка «Сэлфі ў вышыванцы».

Даведкі па тэл.: 2-15-48, 2-21-71 або на сайце ckdyatlovo.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *