22 чэрвеня — Дзень усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны

Падзеі

22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца жалобная дата — Дзень усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны.

З гэтым днём звязана трагічная падзея, якая пацягнула за сабой вялікую колькасць смерцяў.

Тэрыторыя Дзятлаўскага раёна была акупавана фашысцкай Германіяй з чэрвеня 1941-га па ліпень 1944 года. Лёс Хатыні напаткаў шэсць вёсак: Вялікую Волю, Гарадкі, Дубраўку, Трахiмавiчы, Чарлёнку, Дубароўшчыну.

На тэрыторыі раёна дзейнічалі партызанская брыгада, антыфашысцкі камітэт, партызанскі шпіталь. Дзятлаўчане па праву ганарацца імем Іосіфа Юр’евіча Філідовіча, які паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна.

9 ліпеня 1944 года Дзятлава было вызвалена воінамі 283-й стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра Канавалава.

Назаўсёды засталіся ў дзятлаўскай зямлі воіны-вызваліцелі — Героі Савецкага Саюза: генерал-маёр Ян Янавіч Фогель, палкоўнік Павел Гаўрылавіч Пятроў, старшы сяржант Іван Сямёнавіч Фурсенка, афіцэры, байцы і партызаны, пахаваныя ў брацкіх магілах.

Памяць дзятлаўчан пра воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, увекавечана ў помніках і абелісках.

Вялікая Айчынная вайна — гэта небывалая ў гісторыі па сваіх маштабах і жорсткасці бітва савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара. Памяць аб іх будзе жыць вечна.

Як сімвал удзячнасці і пашаны ў гэты дзень ля месцаў воінскіх пахаванняў запальваюцца свечкі, лампады.

Раённы Савет дэпутатаў

Раённы выканаўчы камітэт



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *