18 чэрвеня ў аграгарадку Вензавец у рамках раённага сельскагаспадарчага праекта «Дбайных гаспадароў славім — весела час бавім» адбудзецца свята касцоў. Пачатак у 11 гадзін

Падзеі

Праграма свята:

10.00 — выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці;

10.30 — Шэсце ўдзельнікаў свята па вуліцах аграгарадка Вензавец у суправаджэнні Наваельнянскага народнага духавога аркестра;

11.00 — адкрыццё свята;

11.30 — конкурс прафесійнага майстэрства «Касец-2017»;

12.00 — «Сельская весёлая эстафета» — спаборніцтва сярод камандаў КСУП і прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна;

13.00 — канцэрт Гродзенскай абласной філармоніі;

14.00 — выступленне ўзорнага тэатра роставых лялек «Dolls4all» г. Дзятлава.

У праграме свята — конкурс-дэгустацыя страваў, характэрных для сенакосу; традыцыйная трапеза касцоў на палявым стане. На працягу свята будуць працаваць гандлёвыя кропкі, дзіцячыя атракцыёны, можна пачаставацца папкорнам і салодкай ватай.

Упершыню на свяце касцоў — катанне вярхом на кані.

Даведкі па тэл.: 2-15-48, 2-21-71 або на сайце ckdyatlovo.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *