1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей

Падзеі

Святочныя мерапрыемствы з гэтай нагоды арганізаваны на Дзятлаўшчыне. У сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава прайшло свята «Хай шчасце ў дзіцячых душах адаб’ецца!» для дзетак, якія засталіся без апекі бацькоў, часова знаходзяцца ў дзіцячым прытулку. У яго праграме — спартыўныя спаборніцтвы, творчыя конкурсы, эстафеты.

Падтрымалі дзетак у конкурсах вучні СШ №1 райцэнтра. З музычнымі віншаваннямі завіталі на свята вучні гімназіі №1 горада Дзятлава.

Далучыліся да свята з віншаваннямі, пажаданнямі і салодкімі сюрпрызамі госці з райвыканкама, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва горада Дзятлава, ААТ «ААБ Беларусбанк», аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама,  прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз жанчын», «Чырвоны Крыж», «БРСМ», “Савет ветэранаў”. Не засталіся раўнадушнымі індывідуальны прадпрымальнік Марына Шугля, якая ўпрыгожыла пляцоўку паветранымі шарыкамі, і ўдзельнікі клуба “Нам года – не беда!” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якія прынеслі паветраныя шарыкі і салодкія падарункі кожнаму дзіцяці. Дзеткі ж падзякавалі гасцям і падарылі дарослым папяровых белых птушак, якіх зрабілі сваімі рукамі.

Тэкст і фота І. КАМАРОВАЙ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *