За бяспеку дзяцей адказныя бацькі

Здарэнні і бяспека

Штогод на пажарах у Беларусі гінуць дзеці, трапляюць яны і ў іншыя надзвычайныя сітуацыі.

Так, у 2017 годзе пажары забралі жыцці 2 дзяцей, за ўвесь перыяд мінулага года вогненныя стыхіі сталі фатальнымі для 8 непаўналетніх. За ілюзіяй, што дзеці ўжо самастойныя і шмат чаго разумеюць, маскіруецца бестурботнасць дарослых людзей. Але ж трагедыя, асабліва на вадзе ці ў пясчаным кар’еры, здараецца імгненна. Страшна і балюча паведамляць пра такія выпадкі. Цяжка нават уявіць, што адчуваюць сваякі загінулых або дзяцей, якія трапілі ў бяду.
Варта нагадаць элементарныя правілы, якія дапамогуць засцерагчы дзіця ад небяспекі.
Калі ваша дзіця гуляе на вуліцы і вы не можаце за ім наглядаць, папрасіце зрабіць гэта надзейных суседзяў ці знаёмых.
Не трэба ні на хвіліну адпускаць малалетняе дзіця на вуліцу адно, калі побач знаходзяцца такія небяспечныя месцы, як, напрыклад, лес, кукурузнае поле (там лёгка заблудзіцца), студні, надзіманыя басейны, бочкі з вадой, адкрытыя люкі, праезная частка.
Трэба звярнуць увагу непаўналетняга на небяспеку, з якой ён можа сутыкнуцца на вуліцы, растлумачыць, у межах якой тэрыторыі яму варта гуляць.
Лепш не апранаць на дзіця рэчы, здольныя прыцягнуць увагу зламыснікаў. Пажадана, каб пры сабе яно мела недарагі мабільны тэлефон.
Варта пераканацца, што дзіця ведае хатні адрас і нумар вашага тэлефона. Лепш пакласці ў кішэню адзення дзіцяці паперку з указаннем адраса і тэлефона бацькоў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *