У Дзятлаве затанчылі па-даўнішняму

Падзеі

У межах раённага фестывалю фальклору “Вянок творчасці народнай” адбыўся прагляд канкурсантаў на абласны фестываль-свята “Танцуем па-даўнішняму”.

Танцавальныя пары розных узростаў на адной пляцоўцы, у адным карагодзе згулялі побытавыя беларускія танцы “Мальвіна”,  полька “Карэлафінская”, “Лявоніха”, полька “Бабачка”, “Каханачка”, “Ойра”, “Акуліна”, “Лысы”, “Вальс”, “Падыспань”, “Кракавяк”, полька “Мясцовая”.

Лепшыя народныя танцоры прадставяць наш раён на абласным занальным этапе конкурсу ў Навагрудку.

Н. АВЯРЧУК

Фота Н. АВЯРЧУК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *