Сёння фінішуе «Школьная валейбольная ліга» (абноўлена)

Спорт і турызм

Пад такою рабочаю назваю са студзеня па май 2017 года праходзіла першынство Дзятлаўскага раёна па валейболе з удзелам дзяўчынак 2001-2003 гадоў нараджэння. Гэтым часам матчы заключнага дня доўжацца ў спартыўнай зале Дзятлаўскай гімназіі.

Пераможцаю школьнай валейбольнай лігі 2017 года стала каманда Дварэцкай школы (трэнер Р. Папянюк). Другое месца заняла каманда Хвінявіцкай школы (трэнеры В. Грынцэвіч і В. Русін). Трэцяе месца ў каманды Круцілавіцкай школы (трэнер А. Лакцевіч).

Фота Б. Варны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *