Шчаслівыя людзі не кураць

Падзеі

Вы курыце? Так? А чаму? Таму, што вам падабаецца павольна сябе забіваць? Ці таму, што падабаецца атручваць едкім тытунёвым дымам сваіх дзяцей? Ці таму, што вы любіце прадаваць сваё здароўе і набываць у тытунёвых кампаній хваробы для сябе?

Правільна. Кіраўнікі тытунёвай індустрыі на вашы грошы ўжо цяпер ляжаць на жоўтых пясчаных пляжах, а вы заўтра ляжаце на бальнічны ложак.

А можа вы лічыце, што падаяце ідэальны прыклад свайму сыну ці дачцэ? Бацькі-курцы, не цешце сябе спадзяваннямі, што вашы дзеці не будуць курыць. Будуць. Гэта вы ўкладваеце ў іх рукі цыгарэты. Яны з вас бяруць прыклад. Не выхоўвайце дзяцей — выхоўвайце найперш сябе.

Ці можа вам падабаецца лічыцца наркаманам? Так — наркаманам! Бо ў тытунёвым дыме ўтрымліваецца 196 ядавітых кампанентаў, 14 з якіх — наркатычныя рэчывы. Значыць вы — тытунёвы наркаман.

А вы кожны дзень павольна, цыгарэта за цыгарэтай, губіце сваё сэрца, і аднойчы яно не вытрымае — адбудзецца інсульт. Ваша дачка кіне перспектыўную работу, аб якой марыла са школы, і будзе вас даглядаць, бо любіць. А вы яе любіце? Калі любіце, не прымушайце ахвяраваць сабой і вашай будучыняй, беражыце здароўе.

Хто вы? Раб цыгарэты ці гаспадар свайго жыцця і шчаслівы чалавек? Рашайце цяпер. Не курыце і будзьце шчаслівыя.

В. СТУПЧЫК,
псіхолаг Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *