Рэйд-віншаванне «Вялікі подзвіг у памяці народнай»

Падзеі

4 мая творчы калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Ганны Харлінскай сумесна са старшынёй Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзімам Бяляткам і бібліятэкарам Лявонавіцкай сельскай бібліятэкі-клуба Марыяй Шалеснай арганізавалі і правялі святочныя мерапрыемствы «Вялікі подзвіг у памяці народнай», прысвечаныя Дню Вялікай Перамогі.

У вёсцы Сверлевічы артыстаў святочнай канцэртнай праграмы жыхары сустракалі разам са старастай — Алай Яўгенаўнай Бойка, у аграгарадку Лявонавічы з рэйдам-віншаваннем завіталі да ветэрана Вялікай Айчыннай Вайны Фёдара Васільевіча Шалеснага.

Да віншавання са словамі падзякі ветэрану далучыліся і госці: старшыня сельсавета Вадзім Бялятка, намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы ДЛГУ «Дзятлаўскі лясгас» Іван Скварчынскі, навучэнцы Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы. Была падрыхтавана тэматычная праграма, дзе выконваліся папулярныя песні ваенных гадоў.

У канцэрце прынялі ўдзел артысты Марына Варган, Аляксандр Раеўскі, Ірына Бакшук, Ганна Харлінская. Гледачы дарылі цёплыя апладысменты, спявалі разам з артыстамі папулярныя песні ваенных гадоў і выказвалі словы падзякі за святочнае мерапрыемства.

Падрыхтавала да друку Н. АВЯРЧУК

Фота прадастаўлены сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *