Планы па далейшай аптымізацыі ў дзяржапараце абмеркаваны на сустрэчы Лукашэнкі з Качанавай

Улада

Планы па далейшай аптымізацыі ў дзяржапараце абмеркаваны на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Наталляй Качанавай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Да аптымізацыі ніякага павышэння зарплаты ні на ёту быць не павінна і не будзе. Мы аб гэтым дамовіліся», — папярэдзіў Прэзідэнт.

Наталля Качанава адзначыла, што Адміністрацыя Прэзідэнта працуе ўжо ў новым фармаце і новым складам. Гэтыя мерапрыемствы праведзены ва ўстаноўленыя тэрміны. Цяпер урадам прыняты ўсе нарматыўныя прававыя акты, неабходныя для прадаўжэння гэтай работы ў іншых дзяржаўных структурах. «Прыняты пастановы, зацверджаны графік, у адпаведнасці з якім будзе праводзіцца аптымізацыя. І да 1 снежня мы вам поўнасцю даложым аб ходзе выканання аптымізацыі ў 2017 годзе», — сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *