Педагогі! На старт! У Рыбаках распачаўся турзлёт педагогаў раёна (абноўлена)

Раённыя падзеі

З 26 па 27 мая ва ўрочышчы Рыбакі праходзіць раённы турысцкі злёт работнікаў адукацыі. Педагогі зноў першымі адкрылі турысцкі сезон. Cіламі тут мераюцца 17 каманд установаў адукацыі Дзятлаўскага раёна. Удзельнікаў мерапрыемства павіталі, пажадалі спрыяльнага надвор’я і лёгкіх стартаў старшыня раённага выканаўчага камітэта А. М. Дубовік, намеснік старшыні І. С. Кухарэвіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. С. Белаус. Старшыня раёнага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі С. Б. Фабішэўскі падзякаваў за актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці і дастойнае прадстаўленне Дзятлаўскага раёна на абласных конкурсах пярвічным арганізацыям і іх лідарам Н. Б. Якабчук (сярэдняя школа №1 горада Дзятлава), С. І. Кетка (гімназія №1 горада Дзятлава), В. Г. Рудоль (Наваельнянская сярэдняя школа). Ён уручыў грамату Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі за другое месца ў абласным конкурсе на арганізацю фізкультурна-спартыўнай і аздараўленчай работы прафсаюзнай арганізацыі сярэдняй школы №3 горада Дзятлава (старшыня М. М. Шумская).Пасля ўрачыстай часткі каманды накіраваліся на жараб’ёўку. У праграме першага дня турзлёту — пераадоленне турысцкай паласы перашкодаў, гіравы спорт, конкурс песні, конкурс турысцкага быту.

Паласа перашкодаў сёлета ўключае такія этапы, як устаноўка палаткі, бервяно, маятнік, купіны, гаць, паралельныя вяроўкі, перанос параненага. Каманды ўжо стартавалі. Не падумайце што-небудзь… няправільнае. -). Гэта рашучае «ратаванне пацярпелай» на паласе перашкод у выкананні каманды Раготнаўскай школы.

Заўтра педагогаў чакае конкурс насценгазет, валейбол, шашкі, дартс, перацягванне каната.

Гэта будуць два запамінальныя дні актыўнага адпачынку на ўлонні прыроды.

І. КАЎКЕЛЬ

Фота Б. ВАРНЫ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *