Мерапрыемства «Нелегал»

Здарэнні і бяспека

Для супрацьдзеяння незаконнай міграцыі ў Рэспубліку Беларусь, прафілактыкі правапарушэнняў, учыненых замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, з 23 па 26 мая 2017 года ў Дзятлаўскім раёне праходзіла спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Нелегал».

Супрацоўнікамі групы па грамадзянстве і міграцыі ў цесным узаемадзеянні з іншымі службамі АУС Дзятлаўскага райвыканкама былі правераны месцы магчымага знаходжання нелегальных мігрантаў.

Нягледзячы на тлумачэнні нормаў міграцыйнага заканадаўства ў час прафілактычных размоваў, у сродках масавай інфармацыі, парушэнні яшчэ здараюцца. У час мерапрыемства «Нелегал» зафіксавана 10 фактаў парушэння міграцыйнага заканадаўства замежнымі грамадзянамі, двое іншаземцаў былі дэпартаваны з краіны.

Нагадаем, што іншаземец, які прыехаў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, мае права знаходзіцца тут без рэгістрацыі на працягу 5 сутак з дня ўезду ў краіну (за выключэннем нядзелі, дзяржаўных святаў і святочных дзён, вызначаных і аб’яўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерабочымі). Калі плануемы перыяд знаходжання перавышае гэты тэрмін, іншаземец павінен зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі (АУС, гасцініцы, суб’екце аграэкатурызму) па месцы фактычнага часовага знаходжання. Вызваляюцца ад рэгістрацыі на працягу 90 дзён з дня прыезду грамадзяне Расійскай Федэрацыі, а на працягу 30 дзён — грамадзяне Літоўскай Рэспублікі, Латвійскай Рэспублікі, Украіны, Рэспублікі Казахстан, згодна з заключанымі Рэспублікай Беларусь пагадненнямі з пералічанымі дзяржавамі.

Замежныя грамадзяне могуць весці працоўную дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь пры ўмове атрымання спецыяльнага дазволу і заключэнні працоўнай дамовы з наймальнікам. Для грамадзян Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі, Арменіі, Кыргызстана атрыманне спецыяльных дазволаў на вядзенне працоўнай дзейнасці не патрабуецца.

С. ЮРГЕЛЬ,
вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *