Мая вёска – ты песня і легенда

Падзеі

З аднайменнай канцэртнай праграмай творчы калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці наведаў жыхароў аддаленых вёсак Дзятлаўшчыны.

Вяскоўцы сустракалі артыстаў разам са старастамі вёсак: у Малых Шастаках – Таісай Уладзіміраўнай Жук, у Вялікіх Шастаках – Марыяй Міхайлаўнай Зубель, у Спасюках – з Ірынай Валяр’янаўнай Спасюк.

Жыхары вёсак сустрэліся і з супрацоўнікам Дзятлаўскага РАНС – Дзмітрыем Канапліцкім, які расказаў аб пажарнай бяспецы, уручыў буклеты і памяткі.

Таксама мабільная брыгада артыстаў наведала вёскі Падвялікае, Гарадкі і Скрундзі.

У кожнай з наведаных вёсак артысты далі канцэрт.  Перад вяскоўцамі выступілі Ірына Бакшук, Марына Варган, Аляксандр Раеўскі, і я, Ганна Харлінская.

Гледачы падпявалі нам знаёмыя і любімыя песні, а часам і проста кідаліся ў скокі, дарылі артыстам усмешкі, апладысменты, кветкі і словы падзякі за сустрэчу.

Узгадаем моманты сустрэч

Вялікія Шастакі

Малыя шастакі

Спасюкі

Скрундзі

Гарадкі

Падвялікае

Г. ХАРЛІНСКАЯ,

загадчыца сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці

Фота прадастаўлены аўтарам артыкула



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *