Лукашэнка: вядома, як Прэзідэнт Беларусі я вельмі хацеў бы, каб мы больш выкарыстоўвалі беларускую мову

Сацыяльная сфера

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за больш шырокае выкарыстанне беларускай мовы, але без штучнага насаджэння. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з навучэнцамі «Моладзь. Погляд у будучыню», перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне адносна вывучэння гістарычных прадметаў у школе на беларускай мове. «Я катэгарычны праціўнік навязвання вучням якой-небудзь дзяржаўнай мовы — у нас іх дзве — руская і беларуская. Чалавек сам павінен вызначыцца, на беларускай ці рускай мове ён будзе вывучаць, — сказаў Прэзідэнт. — Калі вы мяне спытаеце, а я як хацеў бы… Я хацеў бы, каб гэтыя прадметы вывучаліся на беларускай мове. Мы больш размаўляем, у тым ліку ў быце, на рускай мове. Беларускай мовы ў нашым быце не хапае. Дрэнна гэта ці добра? Не ведаю. Не думаю, што гэта катастрофа».
«Вядома, як Прэзідэнт Беларусі я вельмі хацеў бы, каб мы больш выкарыстоўвалі беларускую мову», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *