Лета з адкрытай кнігай

Сацыяльная сфера

У час летніх школьных канікулаў Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр агульнадаступнай інфармацыі запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак прыняць удзел у мерапрыемствах, якія будуць тут праходзіць.

Бібліятэка праводзіць конкурс летняга чытання “Лета з адкрытай кнігай” у рамках раённага праекта Дзятлаўскай раённай бібліятэкі “ЛетаЧытанне-2017”.

Для дзяцей школьнага лагера будзе праводзіцца літаратурна-гістарычная гадзіна “Беларусь мая, ты стала зноў прыгожай і свабоднай” і дзень экалогіі “Каб сябе і свет выратаваць”.

Падрыхтаваны мерапрыемствы да 135-годзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа (чытанні “Гэй, маленства, жыва, смела…”, “Купала і Колас — дзецям”, выстава аднаго верша “А хто там ідзе?”) і вусны часопіс да 100-годдзя П. Панчанкі “Каб кожны Панчанку пачуў”.

Запрашаем усіх у нашу бібліятэку.

Л. АНТОНЧЫК,
бібліятэкар Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі – цэнтра агульнадаступнай інфармацыі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *