Гэтых дзён не змоўкне слава

Падзеі

10 мая з канцэртнай праграмай «Гэтых дзён не змоўкне слава» Дзятлава наведалі навучэнцы і педагогі Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Юныя артысты выступалі ў актавай зале Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна перад наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей, аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў «Праменьчык», удзельнікамі раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ», работнікамі Цэнтра.
У рамках канцэртнай праграмы «Гэтых дзён не змоўкне слава» вучні ўзгадалі асноўныя вехі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, праспявалі хіты мінулых гадоў і сучасныя песні, падрыхтавалі інсцэніроўкі і танцы.

Напрыканцы выступлення настаўніца Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Надзея Філімонаўна Канявега расказала, што сёлета ў школе рэалізоўваецца праект да 72-годдзя Вялікай Перамогі — «Гэтых дзён не змоўкне слава». У рамках праекта і быў падрыхтаваны аднайменны канцэрт, які першымі ўбачылі сябры артыстаў па ўстанове, бацькі навучэнцаў і жыхары Круцілавічаў. Рыхтаваць музычныя нумары вучням і настаўнікам дапамагалі работнікі аддзела культуры і адпачынку «Данілавіцкі дом культуры».

І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *