Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі накіроўвае на вучобу выпускнікоў сярэдніх школ

Падзеі

Дзяржаўная ўстанова “Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” запрашае выпускнікоў сярэдніх школ да супрацоўніцтва дзеля заключэння мэтавых дагавораў на падрыхтоўку спецыялістаў медыцынскага профілю з наступным працаўладкаваннем у Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Сферай прафесійнай дзейнасці цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з’яўляюцца: дзяржаўны санітарны нагляд за выкананнем прадпрыемствамі, арганізацыямі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства; збор, апрацоўка і аналіз інфармацыі, якая характарызуе стан здароўя насельніцтва і якасць асяроддзя пражывання; распрацоўка праграмаў, накіраваных на забеспячэнне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, фарміраванне здаровага ладу жыцця; правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні інфекцыйных і паразітарных захворванняў; ажыццяўленне комплексных мерапрыемстваў па санітарнай ахове тэрыторыі; правядзенне санітарна-хімічных і таксікалагічных даследаванняў (паветранага асяроддзя жылых, офісных і вытворчых памяшканняў, вады, глебы, харчовых прадуктаў і тавараў народнага спажывання).
Дзеля заключэння дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы асобам, якія прэтэндуюць на атрыманне вышэйшай медыцынскай адукацыі па спецыяльнасці “Медыка-прафілактычная справа” (кваліфікацыя – доктар), сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыі па спецыяльнасцях “Медыка-прафілактычная справа” (кваліфікацыя – фельчар-гігіеніст, эпідэміёлаг), “Медыка-дыягнастычная справа” (кваліфікацыя – фельчар-лабарант) варта звяртацца ў Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя на адрас: г. Гродна, праспект Касманаўтаў, 58; кантактны тэлефон (80152) 755308. Папярэдне паведаміце аб сваім намеры ў Дзятлаўскі райЦГЭ па тэлефоне 6-12-04. Дагаворы аб мэтавай падрыхтоўцы будуць заключацца з установамі адукацыі “Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” (факультэт медыка-прафілактычны, тэрмін навучання 6 гадоў), “Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж” (аддзяленне “Медыка-прафілактычная справа”, пасля 11 класаў, тэрмін навучання 2 гады 10 месяцаў) і “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі каледж” (аддзяленне “Медыка-прафілактычная справа”, пасля 11 класаў, тэрмін навучання 1 год 10 месяцаў).
А. ШАЙБАК,
галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *