Банкам дазволена выдаваць крэдыты без даведкі аб даходах

Падзеі

Менавіта з першых дзён мая ўжо больш не дзейнічае пастанова Праўлення Нацыянальнага банка краіны №253, якая забараняла фінансавым інстытутам крэдытаваць фізічных асоб без дакумента, які пацвярджае атрыманне даходу. Нацбанк не стаў працягваць тэрміны дзеяння гэтага дакумента, таму цяпер банкі самастойна вызначаюць падыходы да ацэнкі крэдытаздольнасці сваіх кліентаў.

Каментарый ад фінансавых аналітыкаў кампаніі ТэлетрэйдБел:

— Спажывецкае крэдытаванне дапамагае аднаўленню ўнутранага попыту, які, у сваю чаргу, з’яўляецца адным
з рухавікоў эканамічнага росту. Таму такая мера рэгулятара можа спрыяць паляпшэнню дынамікі ВУП Беларусі. Хутчэй за ўсё, цяпер зноў стануць папулярнымі так званыя крэдыты на тавары, якія выдаюцца непасрэдна ў крамах на буйныя пакупкі. Адсутнасць папяровай цяганіны разам са зніжэннем працэнтных ставак па крэдытах падштурхне попыт беларусаў на дарагія тавары. Акрамя таго, адмена абавязковых даведак аб даходах выдатна ўпісваецца ў агульную карціну лібералізацыі фінансавага рынку Беларусі, якая назіраецца апошнім часам, і пашырае магчымасці банкаў па развіцці дыстанцыйнага банкінгу.

Сяргей КУРКАЧ

«Звязда»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *