Анонс: фестывалі, святы, конкурсы на Гродзеншчыне

Культура і адпачынак

З 22 мая па 3 чэрвеня ў вёсцы Кароліна Гродзенскага раёна будзе праводзіцца міжнародны мастацкі пленэр “Гродна – дарог скрыжаванне”, на які запрошаны мастакі з Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны.
23-24 мая ў Гродзенскім музычным каледжы будзе праходзіць XIV беларуска-расійская канферэнцыя па пытаннях аховы працы “Удасканальванне падыходаў да забеспячэння аховы працы ў арганізацыях. Вопыт работы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі”.
26 мая ў вёсцы Дакудава пройдзе ІІІ адкрыты конкурс-пленэр дзіцячага малюнка, прысвечаны творчасці Б. Ямонта “Пейзаж у маім сэрцы”.
26 мая адкрыты рэгіянальны фестываль-карнавал роставых лялек і гульнёвых праграм “Дасканалы свет казкі” пройдзе ў горадзе Дзятлаве.
27-28 мая на цэнтральных вуліцах Гродна будуць праводзіцца ХХ рэспубліканскія лёгкаатлетычныя спаборніцтвы “Прабег міру “Гродзенская вандроўка” ў праграме Алімпійскага дня бегу.
27 мая на летняй эстрадзе гарадскога парка імя Жылібера ў Гродне будзе праводзіцца фестываль фарбаў “Color Fest”.
27 мая на Аўгустоўскім канале ў раёне шлюза “Дамброўка” пройдзе штогадовае адкрытае рэгіянальнае свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”.
27 мая ў аграгарадку Гіркі Воранаўскага раёна адбудзецца свята інтэрактыўнай дзіцячай творчасці “Краіна вясёлкавага настрою”.
28 мая на стадыёне ЦСК “Нёман” горада Гродна адбудзецца фінальны матч Кубка Рэспублікі Беларусь па футболе сезона 2016/2017 гадоў паміж камандамі “Дынама” (Брэст) і “Шахцёр” (Салігорск).
28 мая ў горадзе Навагрудку адбудзецца арт-вечарына пад адкрытым небам “Вечар на Замку” (Чаша Замка).
28 мая на пляцоўцы ля Гродзенскага палаца культуры адбудуцца канцэрты з серыі “Музычна-турыстычны сезон”.
Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *