Уключы блізкае святло фараў
Опубликовал

Уключы блізкае святло фараў

Штогод колькасць дзяцей, якія траўміруюцца ў дарожна-транспартных здарэннях (як правіла, у выніку наездаў), павялічваецца з надыходам летніх канікулаў, калі дзятва ўвесь свой час праводзіць на вуліцы. Дзеці вельмі рухомыя і вельмі няўважлівыя – пра гэта трэба памятаць вадзіцелю. Зрэшты, не варта спісваць усё выключна на няўважлівасць маленькіх пешаходаў – нярэдка вінаватымі ў аварыях становяцца самі вадзіцелі, а расплачваюцца за іх памылкі дзеці.

Каб засцерагчы дзяцей ад бяды, бацькі абавязаны навучыць іх бяспечным паводзінам на дарозе. Нагадаем асноўныя.

Пры наяўнасці ў полі зроку пешаходнага перахода пешаходы маюць права толькі па ім перасякаць праезную частку, а пры яго адсутнасці – на скрыжаваннях (па лініі тратуараў і абочынаў).

Вельмі небяспечна выходзіць на праезную частку з-за кустоў, дрэваў, транспарту. Перад тым, як ступіць на праезную частку, варта паглядзець налева, дайшоўшы да яе сярэдзіны – направа, каб пераканацца ў адсутнасці транспартнага сродка, які набліжаецца, правільна ацаніць адлегласць да яго.

Нават пераход на зялёнае святло святлафора не вызваляе ад неабходнасці назіраць за абстаноўкай на дарозе. Зялёны сігнал святлафора дазваляе рух, але забяспечыць сваю бяспеку вы павінны самі. Не трэба спяшацца, але не варта і затрымлівацца на праезнай частцы.

Многія дарожныя здарэнні з’яўляюцца наступствам таго, што ўдзельнікі руху занадта позна заўважаюць адзін аднаго. Павялічыць ступень бачнасці дапамагаюць элементы, якія адлюстроўваюць святло аўтамабільных фараў. Дзякуючы флікерам, пешаход становіцца прыкметны вадзіцелю з некалькіх сотняў метраў.

Пры руху па абочыне або краі праезнай часткі трэба абавязкова ісці насустрач транспарту.

Усе пасажыры аўтамабіляў і мікрааўтобусаў павінны прышпіляцца рамянямі бяспекі. Пры паездках на аўтобусах трэба моцна трымацца за пярэнчы.

Каб яшчэ больш засяродзіць увагу вадзіцеляў і юных пешаходаў на бяспечных паводзінах на дарозе, з 25 мая па 5 чэрвеня бягучага года дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”. Увесь гэты час супрацоўнікі міліцыі будуць прымаць дадатковыя меры для прадухілення няшчасных выпадкаў на дарогах.

У перыяд правядзення акцыі вадзіцелям неабходна абавязкова ездзіць з уключаным блізкім святлом фараў незалежна ад часу сутак.

А. КАЛІНІН,

старшы дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ

0 0 271 24 Май, 2017 Бяспека Май 24, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *