Змяненні ў адміністрацыйных працэдурах
Опубликовал

Змяненні ў адміністрацыйных працэдурах

З 26 красавіка 2017 года ўступілі ў сілу некаторыя змяненні, унесеныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2017 года №21 «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» у пералік адміністрацыйных працэдураў, якія выконваюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян.

З 26 красавіка 2017 года павялічылася да 1 базавай велічыні дадатковая плата за выдачу і абмен пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або віду на жыхарства замежнага грамадзяніна і асобы без грамадзянства за 15 дзён з дня падачы заявы (у паскораным парадку).

У падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі, якія знаходзяцца ў горадзе Мінску і абласных цэнтрах, за 7 дзён з дня падачы заявы (у тэрміновым парадку) выдадуць або абмяняюць пашпарт або від на жыхарства, калі ўнесена дадатковая плата ў памеры 2 базавых велічыняў.

Напрыклад, за 7 дзён з дня падачы заявы ў тэрміновым парадку можна памяняць пашпарт грамадзяніну, які зарэгістраваны па месцы жыхарства ў горадзе Мінску, абласных цэнтрах, а таксама ў Мінскім, Брэсцкім, Віцебскім, Гомельскім, Гродзенскім, Магілёўскім раёнах. Плата за адміністрацыйную працэдуру ў гэтым выпадку складаецца з дзяржаўнай пошліны ў памеры 1 базавай велічыні і дадатковай платы за тэрміновасць у памеры 2 базавых велічыняў.

У іншых рэгіёнах рэспублікі мінімальны тэрмін выдачы і абмену дакументаў, якія пацвярджаюць асобу, як і раней, складзе 15 дзён. У такіх выпадках, акрамя дзяржаўнай пошліны ў памеры 1 базавай велічыні, неабходна будзе даплаціць 1 базавую велічыню за паскораны парадак здзяйснення адпаведнай адміністрацыйнай працэдуры.

Таксама з 26 красавіка 2017 года ва ўсіх падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі рэспублікі ўведзены тэрміновы парадак (1 дзень з дня падачы заявы) для выдачы візаў замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства і запрашэнняў у Рэспубліку Беларусь. У гэтых выпадках памер дадатковай платы складзе 3 базавыя велічыні.

С. ЮРГЕЛЬ,
вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

0 0 288 21 Май, 2017 Бяспека Май 21, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *