Адкрылася духоўна-асветніцкая выстава ў Дзятлаўскім музеі
Опубликовал

Адкрылася духоўна-асветніцкая выстава ў Дзятлаўскім музеі

24 мая адзначаецца Дзень славянскага пісьменства і культуры. Таксама гэта дзень памяці Кірыла і Мяфодзія, братоў, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё пісьменства і адукацыі. Таму менавіта ў гэты дзень ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава духоўна-асветніцкай накіраванасці.Першую экскурсію па новай экспазіцыі правёў Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі протаіерэй Мікалай Пінчук. Ён расказаў школьнікам пра братоў Кірыла і Мяфодзія, пазнаёміў са старажытнымі кірылічнымі шрыфтамі, даўнейшымі царкоўнымі кнігамі.

Паколькі сёлета адзначаецца 700-годдзе Навагрудскай епархіі і 25-годдзе яе адраджэння, то на выставе прадстаўлены таксама крыжы, паходныя іканастасы, іконы, кнігі духоўнай тэматыкі.

Першымі наведвальнікамі выставы сталі вучні Раклевіцкай, Наваельнянскай, Таркачоўскай, Круцілавіцкай, Дварэцкай школ.  Выстава будзе працаваць па 31 мая 2017 года, з 8 да 17 гадзін. Арганізатары – Дзятлаўскае благачынне і музей — запрашаюць наведаць выставу і азнаёміцца з экспанатамі.

І. Міхайлоўская

2 0 319 24 Май, 2017 Раённыя падзеі Май 24, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *