Ад гарачага пакутуе стрававод
Опубликовал

Ад гарачага пакутуе стрававод

Слізістая стрававода не прыстасавана да надта гарачай ежы. Пашкоджанне эпітэлію можа прывесці нават да анкалогіі.

Небяспека заключаецца ў тым, што ў выніку апёку гарачай ежай або вадкасцю фарміруецца рубец, што зніжае праходнасць стрававода. Гэта пагражае недаяданнем, сепсісам, пнеўманіяй, трахеабранхітам, ларынгітам. Пры апёку чацвёртай ступені трахеабранхіяльнага дрэва і стрававода можна загінуць. Асабліва небяспечна даваць гарачую ежу дзецям, у якіх нават невялікія апёкі слізістых стрававода, глоткі, гартані або ротавай поласці здольны прывесці да парушэння дыхання і звужэння гартані, што небяспечна для жыцця.

Паводле даследаванняў вучоных, ужыванне моцна гарачых напояў (тэмпературай каля 70 градусаў) і ў вялікай колькасці (звыш 1 л у дзень) можа выклікаць рак стрававода.

Памятайце, тэмпература вадкасці не павінна перавышаць 60 градусаў. Піце дробнымі глыткамі і павольна. Вазьміце на ўзбраенне народны метад вызначэння аптымальнай для сябе тэмпературы. Калі можаце трымаць у руках кубак з чаем, значыць, і напой ужываць можна.

А. ГІРЫК,

доктар-тэрапеўт Дзятлаўскай ЦРБ

0 0 253 23 Май, 2017 Сацыяльная сфера Май 23, 2017

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *