“Тыдзень лесу-2017”: вынікі акцыі

Падзеі

З 1 па 8 красавіка на Дзятлаўшчыне прайшла добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу”, каардынатарам якой выступіў Дзятлаўскі лясгас.

У акцыі прынялі ўдзел 328 чалавек – вучні навучальных установаў раёна (Лявонавіцкае школьнае лясніцтва, Жукоўшчынская, Наваельнянская, Раготнаўская, Таркачоўская школы) і работнікі арганізацый раёна (ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” і лясніцтваў раёна, Дзятлаўскага следчага камітэта, Дзятлаўскага раёна электрычных сетак, Дзятлаўскага энерганагляду, Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння, Дзятлаўскай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя).

Валанцёры “Тыдня лесу” прыбралі бытавое смецце на плошчы 65,6 гектара, сабралі і вывезлі ў санкцыянаваныя месцы захавання 17,5 кубаметра адходаў; пасадзілі лясныя культуры на плошчы 23,3, гектара высадзілі больш за 101 тысячу дрэваў (елка, сасна, бяроза, ясень); дапоўнілі лясныя культуры на плошчы 0,8 гектара; расчысцілі экалагічную сцяжыну ў Вензавецкім лясніцтве; добраўпарадкавалі сем дэндрапаркаў на тэрыторыі лясніцтваў раёна; адрамантавалі два месцы адпачынку.

Актыўныя ўдзельнікі акцыі атрымалі не толькі падзяку Дзятлаўскага лясгаса, але і сувенірную прадукцыю з лагатыпам ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”.

Н. АВЯРЧУК

Фота прадастаўлена ДЛГУ «Дзятлаўскі лясгас»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *