Семінар-практыкум работнікаў культуры

Падзеі

У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшоў раённы семінар-практыкум “Гульня як важны сродак у арганізацыях культуры” для работнікаў гэтай сферы.

Загадчыца аддзела метадычнай работы Марына Лукіянец адкрыла семінар-практыкум словамі прывітання і абвясціла праграму работы.

Практычны занятак прадэманстравалі работнікі Казлоўшчынскага дома культуры, аматарскае аб’яднанне “Зігзаг удачы” пад кіраўніцтвам Марыны Міхалоўскай, удзельнікам семінара была прадстаўлена гульнявая праграма «У гасцях у лесуна».

Узорны тэатр гульні роставых лялек «Лялькі для ўсіх” (кіраўнік Іван Каско) прадставіў новую форму работы – сюжэтна-гульнявую праграму “Свята марожанага”, у час якой усім гледачам быў раскрыты сакрэт прыгатавання гэтага пачастунку. Таксама падзяліўся вопытам работы Наваельнянскі дом культуры, моладзевы клуб “Персона” Наталлі Нагорнай. Кіраўнік народнага тэатра-студыі гульні “Прымакі” Таццяна Янушкевіч прадэманстравала відэаролік абрадава-гульнявых праграм для ўкаранення форм работы на месцах у клубных арганізацыях раёна.

Падвяла вынік семінара Святлана Дуброўская – вядучы метадыст Гродзенскага абласнога Цэнтра народнай творчасці.

Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *