Рыбакі, будзьце ўважлівыя!

Сацыяльная сфера

Апошнім часам нярэдкія выпадкі траўмавання людзей электрычным токам пры лоўлі рыбы на берагах рэк і вадаёмаў у ахоўных зонах паветраных ліній электраперадачы. Пры гэтым рыбу вудзяць пераважна тэлескапічнымі вудамі, даўжыня якіх шэсць і больш метраў, якія роўныя адлегласці ад правадоў паветраных ліній да зямлі. Пры дакрананні вудзільнам або лескай да правадоў паветранай лініі, а таксама пры набліжэнні іх да правадоў на недапушчальную адлегласць, пад уздзеянне электрычнага току трапляе не толькі чалавек, які трымае вуду, але і людзі, якія знаходзяцца побач з ім, з-за замыкання току лініі на зямлю, так званага крокавага напружання. Расследаванне абставінаў такіх няшчасных выпадкаў паказвае, што іх прычынай стала грубае парушэнне пацярпелымі Правілаў аховы электрычных сетак, асабістая неасцярожнасць, грэбаванне правіламі электрабяспекі або іх няведанне.

Правіламі аховы электрычных сетак уздоўж паветраных ліній электраперадачы ўстаноўлены ахоўныя зоны ў выглядзе ўчастка зямлі (для вадаёмаў – часткі воднай прасторы) і паветранай прасторы, абмежаваных вертыкальнымі плоскасцямі, якія знаходзяцца  па абодва бакі ад крайніх правадоў пры неадхіленым іх становішчы на адлегласці: 2 метры – для паветраных ліній (ПЛ) да 1 кВ, 10 метраў – для ПЛ 10 кВ, 15 метраў – для ПЛ 35 кВ, 20 метраў – для ПЛ 110 кВ, 25 метраў – для ПЛ 220 кВ, 30 метраў – для ПЛ 330 кВ. У ахоўных зонах гэтых ліній, якія праходзяць па воднай паверхні рэк і вадаёмаў або па іх берагах, забараняецца ажыццяўляць рыбную лоўлю з выкарыстаннем вудаў, бо гэта можа прывесці нават да гібелі рыбака і тых, хто знаходзіцца побач з ім.

Звычайна такія месцы абсталяваны плакатамі, якія папярэджваюць аб небяспецы вядзення тут рыбнай лоўлі.

Паважаныя аматары рыбалкі! Перш чым пачаць вудзіць рыбу, упэўніцеся, што побач няма паветраных ліній электраперадачы. Каб рыбалка не скончылася бядой, помніце пра небяспеку набліжэння да правадоў паветраных ліній, папярэдзьце аб небяспецы іншых, хто парушае правілы бяспекі.

Калі вы заўважылі пашкоджанні электрычных сетак, трансфарматарных падстанцый, неадкладна паведаміце па нумары 144 або 2-10-36 дзяжурнаму дыспетчару Дзятлаўскага РЭС.

Адміністрацыя Дзятлаўскага РЭС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *