Раённая Дошка гонару

Раённыя падзеі

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт разгледзеў прапановы працоўных калектываў прадпрыемстваў, сельскагаспадарчых арганізацый аб занясенні на раённую Дошку гонару перадавікоў вытворчасці па выніках работы за 2016 год і вырашыў змясціць на яе фотаздымкі наступных работнікаў:

Гузеня Валерыя Яўгенавіча – дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”.

Дайліда Лідзіі Віктараўны – старшага майстра хлебнага цэха Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства.

Дзядовіча Івана Іванавіча – вадзіцеля камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Жукоўшчына”.

Ядэйкі Аляксандра Аляксандравіча – старшыні Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта.

Кастусік Алы Анатольеўны – начальніка цэха адкрытага акцыянернага таварыства “Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў”.

Кіслага Івана Канстанцінавіча – дыспетчара Дзятлаўскага раёна электрычных сетак філіяла “Ваўкавыскія электрычныя сеткі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднаэнерга”.

Кароль Ірыны Іосіфаўны – жывёлавода камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Вензавец”.

Рамушкевіча Аляксандра Сяргеевіча – жывёлавода малочнатаварнага комплексу адкрытага акцыянернага таварыства “Граніт-Агра”.

Рэцько Жаны Чаславаўны – доктара-трансфузіёлага ўстановы аховы здароўя “Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца”.

Русіна Івана Іванавіча – вадзіцеля дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Дзятлаўскі лясгас”.

Салаш Наталлі Леанідаўны – майстра-сырароба адкрытага акцыянернага таварыства “Дзятлаўскі сыраробны завод”.

Скіба Ганны Сяргееўны – сацыяльнага работніка дзяржаўнай установы “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.

Слушко Мікалая Генадзьевіча – брыгадзіра вытворчай брыгады малочнатаварнай фермы камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Хвінявічы”.

Сокал Ірыны Рамуальдаўны – брыгадзіра камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Русь-Агра”.

Сухецкага Паўла Сяргеевіча – трактарыста-машыніста камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Войневічы”.

Франюк Ганны Іванаўны – дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Вензавецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

Харлінскай Ганны Валяр’янаўны – загадчыцы сектара пазастацыянарнага абслугоўвання дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

Шалеснага Івана Леанідавіча – трактарыста дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №119 камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”.

Сярод працоўных калектываў за дасягненні высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці занесці на раённую Дошку гонару:

Наваельнянскі сельскі выканаўчы камітэт;

калектыў вытворчага ўчастка “Боркі” адкрытага акцыянернага таварыства “Рагозніцкі крухмальны завод”;

працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Граніт-Агра”;

працоўны калектыў Парэцкай амбулаторыі доктара агульнай практыкі.

А. КУДЗІНАЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *