Прадмет дыскусіі – стратэгіі развіцця рэгіёна

Падзеі

Дзятлаўскі раён наведала працоўная група для прапрацоўкі пытанняў развіцця рэгіёнаў па Гродзенскай вобласці, якую узначаліў намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Павел Уцюпін.

У складзе групы на Дзятлаўшчыне працавалі спецыялісты Міністэрства эканомікі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Нацыянальнага агенства інвестыцый і прыватызацыі. На сустрэчы з кіраўнікамі Дзятлаўскіх буйных прадпрыемстваў, службаў райвыканкама, прадстаўнікамі бізнэса, якая адбылася ў Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце пры ўдзеле старшыні райвыканкама Аляксандра Дубовіка, абмяркоўваліся пытанні прыцягнення ўнутраных і знешніх фінансавых сродкаў для інвестыцый у эканоміку раёна, заработнай платы і стварэння новых працоўных месцаў, правядзення тэндэрных працэдураў, павелічэння аб’ёмаў будаўніцтва, рэгулявання механізмаў адтэрміновак плацяжоў за пастаўленую прадукцыю і іншыя.

— Работа групы заключаецца ў тым, каб выявіць шэраг праблемаў на месцах, рашэнне якіх магчыма толькі пры ўнясенні змяненняў у заканадаўства, вызначыць перспектыўныя праекты, наватарскія ідэі і ініцыятывы, — падкрэсліў намеснік Міністра. – Усе ўзнятыя на сустрэчы пытанні мы ўзялі “на аловак”, яны будуць разгледжаны сумесна з кіраўніцтвам Гродзенскай вобласці.

 

У рамках візіта рабочая група наведала ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, у склад якога летась увайшлі Слонімскі і Навагрудскі вінзаводы.

І. КАМАРОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *