Парушэнні ў статыстычнай справаздачнасці

Падзеі

З мэтай прафілактыкі правапарушэнняў Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці нагадвае, што пад дзяржаўнай статыстыкай разумеецца сістэма збору, апрацоўкі, захоўвання і абароны першасных статыстычных дадзеных, фарміравання, назапашвання, распаўсюджвання і прадастаўлення афіцыйнай статыстычнай інфармацыі.

Звесткі даных дзяржаўнай статыстыкі выкарыстоўваюцца для правядзення аналізу сітуацыі, вызначэння тактычных і стратэгічных мэтаў, планавання.

Законам Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай статыстыцы” прадугледжана, што рэспандэнты абавязаны прадастаўляць дакладныя першасныя статыстычныя даныя ў аб’ёме, у тэрміны і адрасы, указаныя ў формах дзяржаўных статыстычных назіранняў, за подпісамі асобаў, адказных за складанне і прадастаўленне гэтых дадзеных.

Разам з тым, Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці пры правядзенні праверак па пытанні захавання парадку прадастаўлення даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці ў 2016 годзе і мінулым перыядзе 2017 года неаднаразова выяўляліся выпадкі прадастаўлення формаў статыстычнай справаздачнасці, якія змяшчаюць скажоныя даныя.

Неабходна адзначыць, што адказнасць за прадастаўленне ўпаўнаважанай асобай, адказнай за складанне і прадастаўленне даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці органам дзяржаўнай статыстыкі, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, прадугледжана часткай 1 артыкула 23.18 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у выглядзе штрафу ў памеры ад дзесяці да ста базавых велічыняў.

За парушэнні дзеючага заканадаўства, што выявілася ў скажэнні даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці органам дзяржаўнай статыстыкі, Камітэтам вобласці ў 2016 годзе і мінулым перыядзе 2017 года прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу 22 службовыя асобы на агульную суму 6970 рублёў.

Н. КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *