Нацыянальны стэнд да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання прадстаўлены ў Алматы

Падзеі

Дэлегацыя Міністэрства інфармацыі Беларусі з 6 па 8 красавіка прымала ўдзел у ІХ Міжнароднай кніжнай і паліграфічнай выстаўцы «Па Вялікім Шаўковым шляху-2017 у Алматы (Казахстан).

У дзень адкрыцця выстаўкі адбылася прэзентацыя нацыянальнага стэнда, прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Госці мерапрыемства змаглі азнаёміцца з лепшымі навінкамі вядучых выдавецтваў, пранікнуцца традыцыямі нацыянальнай культуры дзякуючы акапэльнаму гучанню народных песень «Купалінка» і «Полька беларуская» ў выкананні юнай Настассі Майсюк.

На выстаўцы ў Алматы прадстаўлены вядучыя выдавецтвы, паліграфічныя прадпрыемствы і бібліятэкі Казахстана, Расіі, Беларусі, Кыргызстана, Індыі, Турцыі і іншых краін, якія сабраліся для абмеркавання актуальных праблем і перспектыў развіцця выдавецка-паліграфічнай і бібліятэчнай галін, а таксама для пашырэння дзелавых і прафесійных кантактаў і абмену вопытам.

У 2017 годзе адзначаецца юбілей беларускага кнігадрукавання, тэматычныя мерапрыемствы праводзяцца і за мяжой. У 1517 годзе ў Празе Францыскам Скарынам быў выдадзены Псалтыр. Затым вялікі асветнік і гуманіст падрыхтаваў і выдаў астатнія кнігі Старога запавету.

БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *