Моладзь раёна падвяла вынікі дзейнасці

Падзеі

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя саюзнай моладзі Дзятлаўшчыны.

Яна сабрала каля 120 дэлегатаў з навучальных установаў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Аб выніках працы Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” за 2014-2016 гады і перспектывах далейшага развіцця арганізацыі з дакладам выступіла першы сакратар Кацярына Хілімончык.

У рабоце канферэнцыі браў удзел прэзідыум у складзе намесніка загадчыка аддзела па праектнай дзейнасці Гродзенскага абласнога камітэта ГА “БРСМ” П. І. Касіцкага, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталлі Калодка, старшыні прафсаюза работнікаў АПК Дзятлаўскага раёна У. Ф. Казака, старшыні ГА “Савет ветэранаў” Л. Ю. Кашко, ветэрана працы і камсамольскага руху Г. М. Чуры, старшыні райсавета Дзятлаўскага ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” І. А. Мішчанка, галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А. У. Якаўчыка.

Раённая моладзевая арганізацыя аб’ядноўвае 1077 юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 14 да 31 года у 50 пярвічках. За апошнія тры гады маладыя людзі арганізавалі і правялі шмат мерапрыемстваў грамадзянска-патрыятычнай, валанцёрскай, сацыяльнай, культурнай і спартыўнай скіраванасці. Актывістаў моладзевага руху ўзнагародзілі граматамі і падарункамі ад раённай і абласной арганізацый ГА “БРСМ”.

На канферэнцыі быў абраны новы камітэт райкама БРСМ. На чале яго бліжэйшыя тры гады будзе заставацца сённяшні першы сакратар Кацярына Хілімончык, якая займае гэту пасаду з 2016 года. Таксама былі выбраны дэлегаты ад раёна на абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю, прыняты да ўвагі зварот да моладзі раёна.

Больш падрабязна чытайце ў бліжэйшым нумары газеты “Перамога”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *